Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 мільярдаў пароляў апынуліся ў адкрытым доступе. Што рабіць?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дасьледчыкі пацьвердзілі сёлетні выцек 30 масіваў зьвестак, у кожным зь якіх ад дзясяткаў мільёнаў да больш чым 3,5 мільярдаў запісаў.

Як паведаміла выданьне Forbes, агулам лік скампрамэтаваных пароляў дасягнуў 16 мільярдаў — гэта найбольшы ў гісторыі крадзеж зьвестак.

Паводле спэцыялістаў, фармат большай часткі выкрадзеных пароляў адкрывае доступ «амаль да любога онлайн-сэрвісу, які можна ўявіць — ад Apple, Facebook і Google да GitHub, Telegram і нават дзяржаўных паслуг».

«Гэта ня проста звычайны выцек. Гэта плян для зламыснага выкарыстаньня», — падкрэсьлілі экспэрты. Адмыслоўцы рэкамэндуюць кампаніям узмацніць абарону карыстальнікаў, а звычайным людзям — тэрмінова зьмяніць свае паролі і ўключыць двухфактарную ідэнтыфікацыю.

Міжнародны экспэрт у лічбавай бясьпецы Нікалай Квантыліяні ў размове са Свабодай даў наступныя парады:

  • Двухфактарная ідэнтыфікацыя — найлепшая абарона для вашых акаўнтаў і ў сувязі зь цяперашнім выцекам інфармацыі, і агулам. Калі вы яе ня маеце, трэба яе ўключыць, пакуль вы яшчэ маеце доступ да сваіх акаўнтаў, і памяняць паролі.
  • Варта падумаць і пра тыя акаўнты, якімі вы не карыстаецеся рэгулярна.
  • Ёсьць сэнс таксама праверыць, якія ў вашых акаўнтах дадатковыя наладкі для аднаўленьня. Магчыма, напрыклад, што вашая пошта ў Google абароненая надзейным паролем і двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй, але калі вы яе стваралі, вы далі для магчымага аднаўленьня акаўнту адрас электроннай пошты на нейкім менш бясьпечным сэрвісе, пра які вы ўжо і забыліся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG