Аплату кошту арэнднага жыльля можна будзе зрабіць у растэрміноўку на 15 гадоў, а таксама выкарыстоўваць на гэтыя мэты імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыльлё» і сродкі сямейнага капіталу, піша БелТА.
Умоваў, пры гэтым, цэлы шэраг:
- юрыдычныя падставы для прызнаньня грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў;
- стаж працы ў арганізацыі, якая прадаставіла жыльлё, і тэрмін пражываньня ў такім жыльлі ня менш як 10 гадоў;
- невыкарыстаньне такімі грамадзянамі і членамі іх сем’яў дзяржаўнай падтрымкі пры пабудове, рэканструкцыі або набыцьці жыльля;
- адсутнасьць ў іхнай уласнасьці іншага жыльля па месцы арэнднага;
- адсутнасьць фактаў адчужэньня такога жыльля на працягу трох гадоў.
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, дзяржаўныя органы (арганізацыі) будуць надзелены правам перадачы ва ўласнасьць наймальнікаў аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блякаваных жылых дамах дзяржаўнага жылога фонду, якія эксплюатуюцца больш за 10 гадоў і патрабуюць капітальнага рамонту.
Пры гэтым такое жыльлё, прадастаўленае на час працоўных адносін, можа быць перададзена ва ўласнасьць грамадзян, якія маюць стаж працы ня менш як 5 гадоў у арганізацыі, якая выдзеліла жылое памяшканьне.
Прадастаўленьне арэнднага жыльля стала адной з тэмаў нарады Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета міністраў яшчэ 29 траўня. Тады Лукашэнка падкрэсьліваў, што пытаньне павінна стаць адным зь дзяржаўных прыярытэтаў на пяцігодку.
Форум