Як паведаміў «Белсат», Максіма, брата лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Ўкраіне ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў пад пазыўным Ваўкалак, абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
У справе яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль не вядома.
Сваякі не маюць канкрэтнай інфармацыі, а Дзяніс Урбановіч больш за два гады не падтрымлівае з сваім братам кантактаў.
2 красавіка ў кватэру, што арандаваў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасьля ператрусу яго адвезьлі на допыт у КДБ. Спачатку Максіма трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезьлі ў СІЗА № 1, што ў Калядзічах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 красавіка: да маці Судаленкі прыходзілі сілавікі, Максіма Ўрбановіча трымаюць у СІЗА КДБ«Экстрэмісцкіх фармаваньняў» паболела
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 18 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект Petitions.bу.
У МУС лічаць, што да яго мае дачыненьне эканаміст, кіраўнік праекту «Кошт ураду», Ўладзімір Кавалкін.
Апроч таго, у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі праект «Adu.plасе». Паводле КДБ, паведаміла «Вясна», да яго маюць дачыненьне Дар’я Рублеўская, Кацярына Буніна, Ганна Комлач і Вера Моніна.
КДБ таксама абнавіў датычных да «экстрэмісцкага фармаваньня» «Честные люди» — у сьпіс дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну (Жываглод), Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры краін G7 маюць намер супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям. Гэта актуальна і для беларусаў