На зьмены ў крэдытных лініях зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Литовская о жилье».
Стаўка пры куплі жыльля ў фізычных асобаў на агульных падставах, у прыватнасьці, зьнізілася з 18,18% да 17,4%.
Пры куплі ў забудоўніка на агульных падставах — з 17% да 16,4%.
Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у фізычных асобаў — з 16% да 14,5%.
Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у забудоўніка — з 14,5% да 13,5%.
Адначасна скараціліся ліміты — зараз пры куплі кватэры на другасным рынку ў фізычнай асобы банк крэдытуе да 80% кошту аб’екту.
Гэта можа азначаць, што колькасьць зьдзелак павялічыцца — перш за ўсё, за кошт чаргавікоў, для якіх крэдыты сталі зноў даступнымі.
Летась амаль палова шматдлзетных сем'яў, якія стаялі ў чарзе на пабудову жыльля, адмовіліся ад будаўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тых, хто хацеў узяць крэдыт у валюце і пад заклад маёмасьці, неўзабаве чакае сюрпрыз