Цана вайны: іранскія і ізраільскія мірныя жыхары ў эпіцэнтры ўдараў. ФОТА
Мужчына нясе параненую дзяўчынку пасьля выбуху ў цэнтры Тэгерану 15 чэрвеня 2025 падчас ізраільскіх удараў па цэлях ува ўсім Іране.
Жанчына ў ізраільскім горадзе Халон плача на пахаваньні Бэлы Ашкеназі, 16 чэрвеня 2025 году. 94-гадовая Ашкеназі загінула, калі іранская ракета пацэліла ў яе дом увечары 15 чэрвеня.
Мужчына нясе дзіця пасля выбуху ў Тэгеране, Іран, 15 чэрвеня 2025 году.
Параненаму мужчыну аказваюць дапамогу на месцы іранскага ракетнага ўдару на поўдзень ад Тэль-Авіву, Ізраіль, 14 чэрвеня 2025 году.
Людзі дапамагаюць параненаму мужчыну пасьля ізраільскага ўдару па цэнтры Тэгерану, 15 чэрвеня 2025 году.
Ізраільскія ратаўнікі эвакууюць жанчыну, параненую ў выніку іранскага ракетнага ўдару па Рамат-Гане, на ўсход ад Тэль-Авіву, Ізраіль, 13 чэрвеня 2025 году.
Параненага мужчыну выносяць зь месца выбуху ў цэнтры Тэгерану, 15 чэрвеня 2025 году.
Пажар у жылым доме ў выніку ізраільскага ўдару па цэнтры Тэгерану, 15 чэрвеня 2025 году.
Ізраільскія ратаўнікі стаяць перад руінамі разбураных будынкаў у жылым раёне Тэль-Авіву пасьля іранскага ўдару, 16 чэрвеня 2025 году.
Паранены мужчына чакае мэдычнай дапамогі пасля ізраільскага ўдару па Тэгеране, 15 чэрвеня 2025 году.
Паранены мужчына ў Рамат-Гане пасьля хвалі іранскіх удараў па Ізраілі, 13 чэрвеня 2025 году.