Дзень у гісторыі
1649 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана польнага Януша Радзівіла разьбіла 7-тысячны аддзел украінскіх казакоў каля Загальля на Прыпяці.
1793 — у Горадні пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.
1876 — Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.
1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.
Гаваі
1907 — На зьезьдзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.
1934 — Польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку.у Польшчы пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер для палітычных зьняволеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусаў там было 150 чалавек, а не дзясяткі тысяч». Міты і факты пра канцлягер у Бярозе КартускайБудынак вязьніцы ў Бяроза-Картускім лягеры
1935 — стварылі амэрыканскую кінакампанію «Paramount Pictures».
1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.
1953 — пачалося народнае паўстаньне ва Ўсходняй Нямеччыне (ГДР): больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы здушыла група савецкіх войскаў у ГДР.
У гэты дзень нарадзіліся
1882 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.
Ігар Стравінскі
1936 — Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.
1949 — Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны духоўнік.
У памяці
1696 — Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі.
1938 — Аркадзь Смоліч, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф (расстраляны).
Школа ў Бацэвічах, вёсцы, дзе нарадзіўся Аркадзь Смоліч, архіўнае фота 2016 году.
1996 — Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.